25 сакавіка — дата, якая можа ўратаваць ад “русскога мира”

25 сакавіка 1918 года была створаная Беларуская Народная Рэспубліка з нацыянальнымі сімваламі і дэмакратычна абранай Радай.



825953fc93d353e70386d97f9015d868_w604_h413_q95.jpg

“Улады павінны былі б скарыстацца гэтым, асабліва зараз, калі наступае так званы “рускі мір”, — кажа гісторык Павел Дайлід. — Дзень Волі для нашых уладаў павінен быць найбольш выгадным. Ім не варта забараняць правядзенне такога свята, якое бы паказала, што Беларусь адрозніваецца, бо вядома, што “рускі мір” імкнецца пашырыцца і ў Беларусь. 

У горадзе Бяроза, на вялікі жаль, толькі адзінкі ведаюць пра такую важную гістарычную дату:  

— А 25-га… А? Што такое?

— Не ведаю, як сказаць.  

— Не ведаю.

— Вялікая дата, калі бы ў нас усё атрымалася так, як мы хацелі, мы былі бы незалежнай і дэмакратычнай краінай у Еўропе.

— Беларусы павінны ганарыцца гэтым днём, з такіх дзён складаваецца нацыянальная самасвядомасць. 

 За такую нізкую нацыянальную самасвядомасць бярозаўчан нясуць адказнасць не толькі вышэйшыя ўлады краіны, але і мясцовыя. Ужо 18 гадоў яны не дазваляюць дэмакратычнай супольнасці зрабіць гэтае свята публічным. Самы нізкі бал можна смела ставіць і педагогам бярозаўскіх школ.

“Акрамя таго, правядзенне вулічных акцый 25 сакавіка, 26 красавіка і акцыі „Дзяды” — вельмі важныя ва ўмовах аўтарытарнай Беларусі. Чым большы ціск уладаў, тым больш важныя дэманстрацыі пратэсту. Яны даюць магчымасць адкрыта выказаць грамадзянскую пазіцыю і заклікаць іншых людзей далучацца да супрацьстаяння рэжыму. Дата 25 сакавіка асабліва важная для беларускай гісторыі на фоне таго, што ўлады спрабуюць ачарніць памятныя даты беларусаў, перапісаць гісторыю краіны”, — адзначыў сустаршыня БХД  Віталь Рымашэўскі.

 Паводле Беларускае Радыё Рацыя