Актывісты АГП правялі інфармацыйную акцыю пра Дзень Волі
Яны раздалі жыхарам Савецкага раёна Менску каля паўтары тысячы ўлётак з запрашэннем на Дзень Волі, а таксама расповедам аб ініцыятывах партыі: новым эканамічным курсе, стварэнні новых працоўных месцаў, барацьбе з карупцыяй.
«Жыхары практычна ўсіх дамоў паставіліся да нашага з'яўлення вельмі добразычліва, — распавяла сайту ucpb.org спікер АГП Вольга Маёрава. — Даведаўшыся, што мы прынеслі выданне апазіцыйнай палітычнай партыі, нас адразу пускалі ў пад'ездах. Людзі гатовыя чуць само словазлучэнне «палітычная партыя», яны зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі, і гэта адчувалася. Нават тыя, хто казаў пра падтрымку Лукашэнкі, абмяркоўвалі з намі праблемы без агрэсіі і былі гатовыя выслухаць нашыя аргументы».