#Кава_у_кубачак

Беларусам прапануецца адмовіцца ад аднаразовых шклянак у кавярнях, уладальнікам кавярняў — падтрымаць кліентаў з высокім узроўнем экалагічнай свядомасці.

cup.jpg


Цэнтр экалагічных рашэнняў і таварыства «Зялёная сетка» аб'яўляюць пра старт кампаніі «My cup, please», мэтай якой з'яўляецца прасоўванне ідэі выкарыстання шматразовых кубкаў.
Праект прыдумалі выпускнікі моладзевага адукацыйнага цэнтра «Экастарт». Задача кампаніі — расказаць людзям аб магчымасці выкарыстання шматразовых кружак замест пластыкавых і папяровых шкляначак у паўсядзённым жыцці. Гэта нашмат больш экалагічна.
— Мы не стамляемся паўтараць, што папяровыя шкляначкі — гэта не экалагічная альтэрнатыва, пластыкавыя — тым больш, бо некаторыя віды пластыка пры ўзаемадзеянні з гарачымі напоямі могуць вылучаць таксічныя рэчывы, — камэнтуюць экалагічныя актывісткі. — Да таго ж экалагічны след пакідае вытворчасць, транспарціроўка аднаразовага посуду, а таксама адыходы, якія ўтварыліся — яны дзясяткі гадоў праляжаць на сметніку.
Да ініцыятывы ўжо падключыліся некалькі кавярняў Мінска, спіс якіх можна знайсці на карце сайта. У гэтых установах вам нальюць напой у ваш жа кубак, а ў некаторых нават зробяць невялікую зніжку.
Карта «My cup, please» ўвесь час абнаўляецца.Ініцыятаркі праекту адзначаюць, што ўжо вельмі многія мінчане маюць свае тэрмакубкі або складаныя шматразовыя кубкі. Аднак не ўсе ведаюць, што ў любой кавярне можна папрасіць наліць у іх напой. Важная ўмова, каб ёмістасць была чыстай і без пашкоджанняў.
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце кампаніі.
Актывісты таксама прапануе гараджанам, які выкарыстоўваюць свае кубкі ў кавярнях, выкладваць фота ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #my_cup_please або # кава_у_кубачак.
Паводле zautra.by