Кіроўцаў, што сігналілі ў Дзень Волі, пазбаўляюць правоў

Сёння ў дачыненні да кіроўцаў, якія неабгрунтавана падавалі гукавыя сігналы 25 сакавіка, пачаўся разгляд спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. У дачыненні да дадзеных удзельнікаў дарожнага руху вынесены рашэнні, звязаныя з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі, паведамляе ДАІ.

minsk__milicyja__dai_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg

З 1 сакавіка 2021 года ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з абноўленым КаАП кіроўцаў, якія парушылі правілы карыстання гукавымі сігналамі, будзе чакаць штраф да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў тэрмінам да аднаго года або без пазбаўлення.
ДАІ паведамляе, што ў дачыненні да шэрагу кіроўцаў за аналагічнае правапарушэнне таксама пачаты і вядзецца адміністрацыйны працэс з мэтай прыцягнення апошніх да адміністрацыйнай адказнасці.
Згодна з ПДР, гукавы сігнал у населеным пункце можа прымяняцца толькі для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.