Лятучы прапаноўвае новы фармат публічных сустрэч

Напрацягу цэлага месяца слухачы будуць мець мажлівасць наведаць «адкрытыя лекцыі» вядомых беларускіх інтэлектуалаў  сябраў калегіума Лятучага ўніверсітэта. 



fly_uni.jpg

У Лятучым універсітэце на днях афіцыйна распачаўся новы ўніверсітэцкі год — ужо пяты па ліку. Праграма ў гэтым годзе надзвычай цікавая і разнастайная — вядомыя інтэллектуалы, культурныя дзеячы прапануюць пазнаёміцца з рознымі падыходамі і практыкамі мыслення праз наведванне сваіх аўтарскіх курсаў лекцый, удзел у школах і семінарах. Запісацца на курсы можна да 25 верасня, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце Лятучага. 
А пакуль арганізатары прапануюць усім зацікаўленым справай Універсітэта і мыслення разам бліжэй пазнаёміцца з некаторымі выкладчыкамі. Напрацягу цэлага месяца слухачы будуць мець мажлівасць наведаць «адкрытыя лекцыі» вядомых беларускіх інтэлектуалаў — сябраў калегіума Лятучага ўніверсітэта. Цыкл лекцый пад агульнай назвай «Галоўнае пытанне» прадстаўляе сабой дзевяць публічных выступаў, у якіх прамоўцы разважаюць над самымі рознымі сацыяльнымі, гуманітарнымі і культурнымі праблемамі, якія  з’яўляюцца сёння  кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаў.
17 верасня Уладзімір Мацкевіч  «Мир на ладони». И что это значит для образования»
18 верасняІрына Дубянецкая «Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў»
23 верасняЗміцер Майбарада «Смерть философии: судьба философствования в современной культуре» 
25 верасняАлесь Смалянчук «Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка»
30 верасняМіхал Анемпадыстаў «Межы памежжа»
1 кастрычнікаПавал Баркоўскі «Возможна ли социальная аналитика сегодня»
8 кастрычніка Вячаслаў Бабровіч «Жертвы информационной войны: кто и почему (размышления по поводу украинских событий)»
14 кастрычнікаАлег Дзярновіч «Ethnoi  ці gentes? Феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы»
17 кастрычнікаАндрэй Ягораў «Состояние современной белорусской аналитики»
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пошуку адказаў на паднятыя пытанні. Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную ФОРМУ ці напісаўшы на адрас flyuniby@gmail.com і пазначыўшы тыя лекцыі, якія Вы жадаеце наведаць. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі. 
Усе лекцыі будуць адбывацца ўвечары, пасля 18 гадзінаў. 
Найбольш дакладную і актуальную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы і навіны Лятучага можна знайсці на нашым сайце: fly-uni.org