Лявон Вольскі і Маргарыта Ляўчук запісалі новую версію песні, прысвечанай палітвязням
Можна паслухаць і ацаніць
![28d2c799_b68a_4d58_ba70_cb72a6ba1f50_w1023_r1_s.webp 28d2c799_b68a_4d58_ba70_cb72a6ba1f50_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/28d2c799_b68a_4d58_ba70_cb72a6ba1f50_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Некалькі гадоў таму Лявон Вольскі напісаў песню на тэкст,
прысвечаны раптоўнай змене паветра, святла, прасторы, якую адчуваюць
захопленыя у палон мірныя людзі. Песня называецца «Палон» — і сёння «Свабода» апублікавала новы запіс гэтай песні як прысвячэнне Ігару Лосіку і
ўсім, каго судзяць у Гомелі — Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу,
Уладзіміру Цыгановічу, Дзмітрыю Папову і Арцёму Сакаву.
Музыка пакладзена на верш Аляксандра Лукашука, які быў прадмовай да кнігі «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца пра судовы працэс над мытнікам Алесем Юркойцем і яго калегамі.