Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнкі з абраннем на пасаду прэзідэнта Украіны. «Беларусь заўсёды была і застаецца для Украіны надзейным суседам. Для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай», — адзначацца ў віншаванні.

«Шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы падмурак для развіцця ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Пятру Парашэнка поспехаў ва ўмацаванні адзінай і квітнеючай Украіны, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.