Магілёўскія дэмакраты аб'ядналіся ў межах кампаніі "Права выбару – 2015”
У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі шасці дэмакратычных арганізацый пачалі сумесную дзейнасць у межах кампаніі "Права выбару–2015».
Як паведаміў БелаПАН каардынатар кампаніі па Магілёўскай вобласці Алег Аксёнаў, узаемадзеянне наладжана паміж аргкамітэтам па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", рухам "За Свабоду", Партыяй БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), кампаніяй «Гавары праўду» і незалежным прафсаюзам РЭП.
«Галоўная мэта кампаніі — назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі, каб паказаць, ці сапраўды ў Беларусі такія ёсць», — сказаў Аксёнаў. Паводле яго слоў,
да канца гэтага месяца ў вобласці будуць створаны валанцёрскія групы з людзей, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у назіранні.
Адзначым, што на нацыянальным узроўні ў кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару — 2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная
партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!», Рух «За Свабоду», Партыя БНФ,
партыя "Зялёныя", незалежны прафсаюз РЭП і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.