Макей, Галоўчанка, Мясніковіч. Хто можа замяніць Лукашэнку? Адказвае Арцём Шрайбман
Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у праграме «Ток» выказаўся наконт магчымага пераемніка Лукашэнкі.
— У выпадку транзіта ўлады, хто з дзеючых дзяржаўных
палітыкаў можа задаволіць Крэмль?
— Любы, хто можа гарантаваць адсутнасць новых рэвалюцый у
Беларусі, — лічыць Шрайбман. — Калі гэта будзе фігура будзе хоць трохі больш
кампраміснай для грамадства, чым Лукашэнка, нават калі гэты чалавек не будзе на
100% за рускамірцам, Расія падтрымае яго, проста таму, што ён вырашыць важную
задачу — стабілізуе Беларусь, не будзе выводзіць яе з расійскай сферы ўплыву.
Напэўна, фігура ў выглядзе Галоўчанкі, Мясніковіча задаволіла б Расію больш,
чым Макей, у якога відавочна, ёсць празаходні флёр.
— На каго можа паставіць сам Лукашэнка?
— Для яго прынцыпова знайсці канфігурацыю, пры якой ён і
ягоныя людзі будуць у бяспецы. Думаю, ён будзе шукаць мікс: чалавека, які быў у
сілавых структурах, і разумее ў гаспадарцы. Такіх у сённяшняй эліце я бачу двух
— Галоўчанка і Макей. Але ў такіх сітуацыях могуць быць і выпадковасці. Калі
Лукашэнка будзе сыходзіць не па сваёй волі, наверх могуць усплыць
непрадказальныя фігуры.
Паводле «Нашай Нівы».