Лаўроў аб словах Лукашэнкі пра Крым: Ён уваходзіць у Саюзную дзяржаву разам з нашымі беларускімі сябрамі
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, калі Мінск прызнае Крым расійскім.
![lavrov_27092019.jpg lavrov_27092019.jpg](/img/v1/images/lavrov_27092019.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— У нас ёсць Дамова пра Саюзную дзяржаву з Беларуссю, з 1999 года яна дзейнічае. У адпаведнасці з гэтым дагаворам тэрыторыяй Саюзнай дзяржавы з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з іх заканадаўствам. Па нашаму заканадаўству Рэспубліка Крым, натуральна, — гэта тэрыторыя Расійскай Федэрацыі і ўваходзіць у Саюзную дзяржаву разам з нашымі беларускімі сябрамі, — сказаў Лаўроў.
Нагадаем, падчас «Вялікай размовы», адказваючы на адпаведнае пытанне, Лукашэнка заявіў, што прызнае Крым расійскім, «калі апошні алігарх у
Расіі прызнае Крым і пачне пастаўляць туды прадукцыю». Гэта заява ў Расіі не
засталася незаўважанай. Там яе назвалі недальнабачнай, недарэчнай і «ідэальным рэцэптам стратэгічнай адзіноты».
Паводле zerkalo.io.