Марыне Мацулевіч патрэбна дапамога
Марына Мацулевіч была затрыманая 23 траўня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады). У кватэры, у якой яна жыве, быў зроблены ператрус. Канфіскаваны кампутар і тэлефон.
Далей на адным з следчых дзеянняў жанчыне прапанавалі падпісаць пастанову аб прызначэнні ёй стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы. Марына адмовілася і пацікавілася, ці ёсць лінгвістычная экспертыза, якая пацвярджае, што абраза сапраўды была? Пасля гэтага жанчыну адпусцілі, але справу не спынілі і тэхніку не вярнулі.
Марына Мацулевіч настойвае, што справу супраць яе распачалі незаконна, праваахоўнікі не мелі права праводзіць ператрус і канфіскаваць тэхніку.
Паводле яе меркавання, дзеянні міліцыянтаў падпадаюць пад арт 197 КК РБ (Пераслед грамадзян за крытыку), аб чым Марына напісала сустрэчную заяву.
Нагадаем, сын бізнес-трэнеркі Марыны Мацулевіч асуджаны на чатырнаццаць гадоў па арт. 328 КК РБ. Але ў яго справе маюцца шматлікія парушэнні і злоўжыванні, сцвярджае Марына. Яна ў адзіночку змагаецца за тое, каб справа была перагледжана, а вінаватыя пакараныя. Вынікі сваёй барацьбы з выкрыццём следчых, судздзяў, пракурораў яна публікуе ў фейсбуку.
Цяпер самой жанчыне пагражае крымінальная справа. Каб адстаяць свой гонар і годнасць і дабіцца справядлівасці, Марыне патрэбна дапамога ў тым, каб адстаяць свой гонар і годнасць, дабіцца справядлівасці. На платформе molamola.by распачаты збор сродкаў на аплату паслуг адваката для Марыны Мацулевіч.