У Мінску затрыманая Марына Мацулевіч
Ёй інкрымінуюць абразу службовай асобы.

Фота: Фэйсбук Марыны Мацулевіч
Аб гэтым жанчына напісала ў сябе ў Фэйсбуку:
"КК РБ 369 Абраза службовай асобы. Далі загад людзям, якія нават не ведаюць гэтага артыкулу, выняць тэхніку".

Пазней Марына напісала, што яе вязуць у Цэнтральны СК.
Актывістка Марына Мацулевіч вядомая тым, што змагалася за перагляд справы свайго сына, які знаходзіцца ў зняволенні па артыкуле 328, казала пра шматлікія парушэнні і злоўжыванні ў гэтай справе.