МБНФ арганізуе флэшмоб "Кветкі бацькам нацыі"
Акцыя пройдзе з 20 да 25 сакавіка.

"Не ўсе могуць выйсці на шэсце Дня Волі па розным прычынам, але ж мы прапануем, каб кожны з вас у сваім горадзе прынёс кветкі да помнікаў выбітных беларускіх асоб", —
заклікаць арганізатары.
Актывісты прапануюць выкладаць здымкі, дзе людзі ўскладаюць кветкі, у сацыяльных сетках пал хэштэгам #КветкіБацькамНацыі #МБНФ.
Навіны акцыі можна чытаць у суполцы Моладзі БНФ Укантакце.