У Варшаве адбылася дэманстрацыя з нагоды Дня Волі
Сябры беларускай грамады ў Варшаве, а таксама салідарныя з імі ўкраінцы і палякі са спевамі патрыятычных песняў ды воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «Няхай Жыве Польшча!» прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.
Сябры беларускай грамады ў Варшаве, а таксама салідарныя з імі ўкраінцы і палякі са спевамі патрыятычных песняў ды воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «Няхай Жыве Польшча!» прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы, дзе а
Па дарозе дэманстранты затрымаліся каля прэзідэнцкага палаца, ушанаваўшы хвілінаю маўчання памяць трагічна памерлага прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага.
«Мы жадаем сапраўды дэмакратычных зменаў беларусам, бо толькі вызвалення палітвязняў не дастаткова», — сказаў у часе мітынгу былы мэр Варшавы, а цяпер дэпутат Сейму Марцін Свянціцкі. Прамаўлялі таксама прадстаўнікі ўкраінскай грамады, беларускага дому ў Варшаве ды Ян Маліцкі — дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага.