Мінюст патрабуе прыпынення дзейнасці «Прававой ініцыятывы»
Міністэрства юстыцыі патрабуе прыпынення дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_vjarhouny_sud__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Прадстаўнікі «Прававой ініцыятывы» атрымалі ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамляецца, што пасяджэнне па пазове Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці арганізацыі прызначана на 30 ліпеня.
![photo5453987104867594820.jpg photo5453987104867594820.jpg](/img/v1/images/photo5453987104867594820.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На мінулым тыдні ў сябра праўлення «Прававой ініцыятывы» Галіны Усцінавай на дачы адбыўся ператрус. Канфіскавана тэхніка, дакументы і мабільны тэлефон. Па месцы рэгістрацыі старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай таксама быў ператрус у сувязі з крымінальнай справай па масавых беспарадках.Вікторыя за межамі Беларусі з сакавіка 2021 года.
«Прававая ініцыятыва» займалася дакументаваннем сведчанняў ахвяр пратэстаў у Беларусі.