Суд аб прыпыненні дзейнасці Руха «За Свабоду» прызначаны на 27 ліпеня

Судовае пасяджэнне па пазову Мінюста аб прыпыненні дзейнасці Руха «За Свабоду» прызначана на 27 ліпеня, паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік арганізацыі Юрый ГУбарэвіч.

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча


«У працэсе дасудовага разгляду высветлілася, што асновай для вынесенага Руху папярэджання ад 25.05.21, якое мы не атрымалі і не змаглі своечасова адрэагаваць, сталі нібыта існуючыя праблемы з юрадрасам і абраннем кіруючых органаў. Рэч у тым, што ўсе неабходныя дакументы, каб закрыць гэтую справу, Мінюст мае, але не пагадзіўся зрабіць гэта ў дасудовым парадку,
 — напісаў Губарэвіч. — Празмерная загрузка, выкліканая пазапланавай праверкай дзясяткаў НДА, не дае ім [Міністэрству юстыці] магчымасці прааналізаваць і прызнаць свае памылкі».
У міністэрстве лічаць, што тэрмін паўнамоцтваў выбарных органаў мінуў у 2020 годзе. Аднак пры гэтым Мінюст адначасова падпісвае папярэджанне, дзе гэта сцвярджаецца, і заносіць у пасведчанне іх працягненне да 2022 года.

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча