Мінжылкамгас: Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца цягам тыдня
На працягу гэтага тыдня ў Беларусі пачнейцца ацяпляльны сезон.

Фота moygrad.kiev.ua
Пра гэта ў каментары агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.
"З улікам кароткатэрміновага прагнозу, наяўнага на сённяшні дзень, ацяпляльны сезон пачнецца бліжэйшым часам", — заявіў чыноўнік.
Дарэчы, рашэнне наконт ацяплення ў дзіцячых садках і школах Мінска могуць прыняць сёння-заўтра. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік вытворчага аддзела ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Валянціна Грыдзюшка.
euroradio.fm