Моладзь “Гавары праўду” зладзіла акцыю да дня нараджэння Рыгора Барадуліна

Сёння, 24 лютага, у дзень народзінаў выбітнага Беларуса, народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” — Рыгора Барадуліна — моладзь “Гавары праўду” правяла акцыю. 



Акцыю “Наказы дзядзькі Рыгора” правяла моладзь “Гавары праўду”. Актывісты расклеілі  некалькі соцень плакатаў з лепшымі цытатамі і дасціпнымі вытрымкамі з вершаў паэта ў шматлюдных месцах сталіцы.

Мэта акцыі — не толькі нагадаць беларусам пра выдатнага дзеяча беларускай культуры. Юнакі і дзяўчаты лічаць таксама неабходным, каб улады годна ўганаравалі памяць Рыгора Барадуліна — назвалі яго імем вуліцы ў Мінску і на радзіме паэта, ва Ушачах.

Паводле прэсс-службы “Гавары праўду”