На будоўлі ў цэнтры Мінска знайшлі 18 снарадаў

У Мінску на будоўлі ў цэнтры горада выяўлены 18 снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.



snaryady.jpg

Увечары 30 ліпеня ў Цэнтральнае РУУС ад аператара службы "102" паступіла паведамленне, што падчас правядзення будаўнічых работ па вуліцы Камуністычнай, 24 знойдзеныя 2 снарады, як мяркуецца, часоў вайны.

На месца выкліку прыехалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі аддзела дэпартамента аховы для ачаплення ўчастка мясцовасці, супрацоўнікі ДАІ. Для арганізацыі работ па пошуку і канфіскацыі выбуховых прылад на месца была выкліканая сапёрна-піратэхнічная служба.

Спецыялісты знайшлі 18 снарадаў калібрам 37 мм з выбухоўнікамі, а таксама 6 капсульных утулак часоў Вялікай Айчыннай вайны. Снарады вывезлі на палігон і знішчылі.

Паводле БЕЛТА