Новы мэр Мінска чакае шквалу прапаноў па паляпшэнні сталіцы

Новы кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў 24 лістапада на беларускім тэлебачанні, што чакае ад мінчукоў "шквалу прапаноў аб тым, як зрабіць сталіцу утульнейшай і камфортнейшай".  



ozche3_w465h262.jpg

Фота: СТВ

Па словах мэра, ён ужо звярнуўся з просьбай аб гэтым да жыхароў горада праз газеты, "але, на жаль, вала прапаноў не было, рэальных прапаноў мы не атрымалі".

Разам з тым сталічны кіраўнік горада запэўніў мінчан у тым, што "мы гатовыя разгледзець любыя прапановы, якія зробяць горад больш прыгожым, больш багатым і камфортным", калі гэта будуць нармальныя ідэі, і паступяць яны ад людзей, якія не толькі гатовыя іх ўнесці, але і ўзначаліць іх рэалізацыю.

Андрэй Шорац таксама заклікаў мінчукоў несці вялікую адказнасць за сваё жыллё. На яго думку, гараджане павінны клапаціцца не толькі пра свае чатыры сцяны, але і пра свае пад'езды і прыдамавую тэрыторыі. Калі так і будзе, "тады і паслугі ЖКГ стануць больш якаснымі, і двары з дамамі зменяцца, набудуць зусім іншае аблічча".

Сярод праблем, з якімі цяпер змагаецца Мінгарвыканкам, мэр Мінска назваў недахоп дзіцячых садоў і школ (асабліва ў новых раёнах), амбулаторый і паліклінік, няздольнасць прампрадпрыемстваў эфектыўна разгружаць склады.

telegraf.by