Пад Беластокам: танкі, гарматы і мноства жаўнераў розных эпохаў (відэа)
Танкі, гарматы, кавалерыя і мноства жаўнераў розных эпохаў. У Агароднічках пад Беластокам пачынаецца пяты ваенны пікнік “Місія ўсход”.
На шасцідзесяці гектарах раскінуцца польскія атрады з 16-га стагоддзя, савецкія і нямецкія войскі, амерыканскія групы, але таксама вікінгі і славянскія палкі.
Разам 40 рэканструкцыйных групаў.
"У гэтым годзе прыехалі таксама ўдзельнікі з Усходняй Еўропы, — кажа арганізатар мерапрыемства Артур Янкоўскі. — Маем групы з Беларусі, маем групы з Расіі, маем групы з Літвы. Маем рэканструктараў з Польшчы, але якія дэманструюць расійскі спецназ. А група з Беларусі паказваюць адважнае Войска польскае.
У праграме пікніку таксама паездка танкам ды іншымі ваеннымі машынамі, турнір ASG і рэканструкцыі чачэнскіх бітваў.
Вайсковыя групы з ахвотаю раскажуць пра гісторыю сваіх атрадаў.
Кожны можа набыць таксама вайсковую ежу, мундзіры ды рыштунак з розных эпохаў.
Пікнік у Агароднічках працягваецца да нядзелі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя