Ваенныя караблі ля ўзбярэжжа Польшчы

49 караблёў з 15 дзяржаваў прымаюць удзел у арганізаваных NATO манеўрах "Baltops". 



9b1f56ad2.jpg

Найбуйнейшую колькасць караблёў прадставіць Польскі ваенна-марскі флот, які з'яўляецца гаспадаром партовай фазы вучэнняў.

У манеўрах удзельнічаюць 5 тысяч жаўнераў з 17 дзяржаў.

Сярод польскіх адзінак: падводная лодка "Kondor", эсмінец "Mewa", тральшчыкі "Resko", "Bukowo", "Dąbie", "Mamry" і "Wigry", агулам 9 караблёў.

Першая фаза – партовая – з 4 да 8 чэрвеня адбываецца ў Гдыні. Марскія манеўры пройдуць з 8 па 19 чэрвеня на Балтыцы і заключная фаза 20-21 чэрвеня пройдзе ў Нямеччыне.

Сёння і заўтра караблі могуць паглядзець усе жадаючыя, яны прышвартаваныя ў так званым Басейне прэзідэнта ў Гдыні.

Марскія вучэнні "Baltops" праводзяцца з 1972 года на Балтыйскім моры. З 1993 года ў манэўрах сталі прымаць удзел новыя чальцы Паўночнаатлантычнага альянсу, у тым ліку, Польшча.

www.radyjo.net