Паглядзіце, колькі адвакатаў рэпрэсавалі ў Беларусі з 2020 года
«Салідарнасць» са спасылкай на справаздачу «Крызіс беларускай адвакатуры: як вярнуць права на абарону» зрабіла калаж з фотаздымкамі рэпрэсаваных у Беларусі адвакатаў пасля выбараў 2020 года.

На фота — 52 партрэты рэпрэсаваных адвакатаў.
Самым папулярным спосабам палітычнага пераследу адвакатаў з боку рэжыму Лукашэнкі з'яўляецца пазбаўленне ліцэнзіі. То-бок наўпрост забарона на працу, дзеля якой людзі атрымлівалі адукацыю і потым развіваліся ў прафесіі.
Аднак шмат у якіх выпадках пазбаўленнем ліцэнзіі ўлады не абмяжоўваюцца. Адвакатаў затрымліваюць, судзяць па палітычна матываваных абвінавачаннях, шэраг з іх з'яўляюцца палітвязнямі.
Галоўнай прычынай пераследу адвакатаў з'яўляецца тое, што яны ў судах абараняюць абвінавачаных па палітычных справах і пераканаўча паказваюць тыя «белыя ніткі», якімі сшытыя гэтыя справы.
Нядаўна ў сеціве набыў распаўсюд красамоўны жарт, заснаваны на рэальных падзеях, які характарызуе жахлівую сітуацыю ў беларускай адвакатуры: «Затрыманы адвакат, які абараняў затрыманага адваката затрыманага адваката».
