І тут хапун. Затрыманыя адвакаты па справе Марфы Рабковай і групы анархістаў
Праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што сёння раніцай затрымалі цэлую групу адвакатаў нібыта за разгалошванне дадзеных следства (арт. 407 КК).
Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.
Нагадаем, у
Мінскім гарадскім судзе 6 верасня агучылі прысуд адразу дзесяці
палітзняволеным: каардынатарцы валанцёрскай службы «В*сны» Марфе
Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру
Гаеўскаму-Ханаду, Аляксандру Францкевічу, Аляксею Галаўко, Аляксандру Казлянку,
Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Андрэю Марачу, Данілу Чулю.
Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Палітвязням прызначылі ад пяці да 17 гадоў калоніі. Пасля прысуду былі затрыманыя некаторыя сваякі палітвязняў, а таксама была спроба затрымаць аднаго з адвакатаў палітвязняў.