Палітвязень Аляксандр Францкевіч ужо амаль 2,5 месяца знаходзіцца ў ШІЗА
Палітзняволены актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч ужо два з паловай месяцы знаходзіцца ў штрафным ізалятары калоніі ў Івацэвічах. Як стала вядома «Новаму Часу», нядаўна яму дадалі чарговыя суткі ШІЗА, адкуль ён мусіць выйсці толькі 15 чэрвеня. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката.
![Фота «В*сны» Фота «В*сны»](/img/v1/images/photo_2021_02_10_17_36_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота «В*сны»
Аляксандр Францкевіч пачаў адбываць «палітычнае пакаранне» ў Івацэвічах 25 сакавіка. Як стала вядома «НЧ», апошні ліст ад яго родныя атрымалі 29 сакавіка, калі ён знаходзіўся на каранціне.
Пасля каранціну
Аляксандра змясцілі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца дагэтуль. Прычыны такога рашэння
адміністрацыі калоніі невядомыя.
Аляксандр
Францкевіч праходзіў па палітычна матываванай крамінальнай справе «Рэвалюцыйнага
дзеяння». Разгляд справы ў судзе цягнуўся больш за чатыры месяцы.
Усяго ў межах
гэтай справы схапілі дзесяць чалавек.
Праваабаронцу
Марфу Рабкову, валанцёра праваабарончага цэнтра «В*сна» Андрэя Чапюка,
анархістаў Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксандра
Казлянка, антырасіста Андрэя Марача, а таксама Паўла Шпетнага, Аляксея Галаўко,
Даніла Чулю і Мікіту Дранца судзілі за падзеі 2016–2020 гадоў.
![Затрымалі Насту Лойка і дыпламатаў Як з дапамогай Азаронка хапалі дыпламатаў і іншых людзей пасля суда над групай Марфы Рабковай (абноўлена)](/img/v1/images/photo_2022_09_06_17_53_01.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У выніку 6
верасня мінулага года суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў палітвязням сталінскія тэрміны
зняволення, прызнаўшы іх вінаватымі больш чым па дзесяці крымінальных артыкулах:
- Аляксандру Францкевічу — 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 долараў);
- Акіхіра Гаеўскаму-Ханаду — 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 долараў);
- Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 долараў);
- Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 долараў);
- Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку — па 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў, або звыш 6300 долараў);
- Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў, або звыш 6300 долараў).