Палітвязень Раман Гваздзёлка ажаніўся ў брэсцкім СІЗА № 7
Хлопец не паспеў зрабіць гэтага да арышту.

Палітвязень Раман Гваздзёлка ажаніўся ў брэсцкім СІЗА № 7.Аб гэтым хлопец паведаміў сваім сябрам.
25-гадовага Рамана затрымалі 20 кастрычніка ранкам ва ўласнай кватэры за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня ў Берасці. Адносна Гваздзёлкі распачалі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 293 КК (удзел у масавых закалотах).
За два дні да арышту Раман прапанаваў сваёй дзяўчыне Ганне ажаніцца. Але пара не паспела гэтага зрабіць і распісалася ў СІЗА. 30 студзеня палітвязень адзначыць сваё 26-годдзе.