Палітвязня Аляксандра Фядуту зноў этапавалі

Жонка вязня Марына Шыбко паведамляе, што Фядуту вярнулі на Валадарку.

fjaduta_aljaksandr_1.jpg


Палітзняволены Аляксандр Фядута быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага з «амерыканкі». Жонка палітвязня мяркуе, што справа набліжаецца да суда.
За месяц у СІЗА КДБ Аляксандр Фядута паспеў набыць і прачытаць некалькі кніг. Ён дзякуе ўсім за лісты і перадае прывітанні.
Нагадаем, супрацоўнікі КДБ затрымалі Фядуту 12 красавіка ў Маскве. Цяпер ён — фігурант крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК).
У сярэдзіне снежня ў Аляксандра Фядуты на Валадарцы дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі, таксама ён хварэў на пнеўманію. За кратамі палітвязня ўтрымліваюць ужо больш за год.
Напісаць палітвязню можна сюды: СІЗА №1, 220030, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск. Фядуту Аляксандру Іосіфавічу.