«Знак якасці». Марыя Калеснікава адрэагавала на прызнанне яе «датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці»
Марыя Калеснікава доўга не ведала, што патрапіла ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Ёй пра гэта расказаў бацька падчас тэлефоннай размовы, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

«Знак
якасці», — так паставілася палітычная зняволеная да навіны.
А яшчэ перадала дзякуй камандзе Віктара Бабарыкі за працу, беларусам за падтрымку і прывітанне Максіму Знаку: «З ім хоць на край свету!»
6 верасня мінулага года Марыі Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе паводле трох крымінальных артыкулаў.