Палітвязню Яраславу Пашкову патрабуецца дапамога: ён застаўся сіратой
Хлопец з'яўляецца адным з затрыманых па «справе Зельцэра».
Яраслаў Пашкоў быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Яраслаў праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»).
У лісце да знаёмых Яраслаў напісаў, што ніхто цяпер не можа паклапаціцца пра яго, бо 3 сакавіка не стала ягонай маці.
На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Яраслава з СТ №8 у СІЗА-3. Падтрымаць палітвязня лістом можна па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.