Памёр гукарэжысёр Радыё «Свабода» Уладзімір Сакульскі
7 ліпеня не стала супрацоўніка Радыё Свабода, гукарэжысёра Уладзіміра Сакульскага.

Не вытрымала сэрца.
Яму было 59 гадоў, скончыў Мінскі педінстытут. У пачатку 1990-х працаваў на станцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», радыё «Рацыя».