PandaDoc закрывае офіс і вывозіць супрацоўнікаў

Чатыры супрацоўнікі PandaDoc арыштаваныя па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры. У кампаніі заяўляюць, што гэта абвінавачванне не адпавядае рэчаіснасці. І называюць гэта помстай за ініцыятыву заснавальніка кампаніі.

3.iti_logo.jpg


— Сёння, 4-га верасня, стала вядома, што заднім лікам было ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 КК Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі абвінавачваюцца ў тым, што яны як група асоб, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. Да супрацоўнікаў прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту тэрмінам на 2 месяцы, — паведамілі ў кампаніі.

4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь-крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Прадугледжана пакаранне: пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У кампаніі ўпэўненыя, што рэпрэсіі праводзяцца, каб аказаць ціск і спыніць ініцыятыву яе заснавальнікаў.

Паведамляецца, што пад вартай знаходзяцца галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, дырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап.

— Мы патрабуем неадкладна вызваліць нашых калегаў, закрыць крымінальную справу, даць кампаніі нармальна працаваць і прыносіць карысць і прыбытак, у тым ліку дзяржаве.

У PandaDoc таксама заяўляюць, што робяць крокі ў адказ, а менавіта:

Цалкам закрываюць кампанію ў Беларусі і перавозяць больш за 250 супрацоўнікаў.

Пачынаюць актыўную агітацыю наконт ад'езду і стварэння альтэрнатывы Парку Высокіх Тэхналогій.

Пачынаюць працу з міжнароднымі палітычнымі сіламі, партыямі, інвестыцыйнымі кампаніямі па распаўсюджванні сумленнай інфармацыі аб рэальнай "беларускай інвестыцыйнай прывабнасці" і эканамічным ціску на рэжым.

У відэа ў Instagram сузаснавальнік кампаніі Мікіта Мікада папрасіў айцішнікаў аб падтрымцы, каб улада ведала, што «ў выпадку рэпрэсій у ІТ, мы будзем змагацца. Мы будзем ціснуць эканамічна, палітычна, інфармацыйна. Мы будзем пераязджаць, пазбаўляючы рэжым валютнай выручкі і падаткаў».

Нагадаем, другога верасня ў менскім офісе кампаніі PandaDoc прайшлі ператрусы. Як паведамляюць у кампаніі, падчас ператрусаў у офісе былі заблакаваныя больш за 20 супрацоўнікаў, 7 з якіх былі затрыманыя для допыту. Да некаторых супрацоўнікаў з ператрусамі прыйшлі дадому і забралі іх адтуль. Праца беларускага офіса усё гэта час практычна цалкам паралізаваная.

Мікіта Мікада раней адкрыта выказваў меркаванне аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне: у прыватнасці, прапаноўваў варыянты дапамогі, у тым ліку матэрыяльныя, сілавікам, якія хочуць звольніцца з праваахоўных органаў.

Віктар Куўшынаў дапамагаў педагогам, якія былі сябрамі камісіі і сталі сведкамі фальсіфікацыі выбараў, падаць заяву ў праваахоўныя органы, таксама абяцаў дапамагчы з пошукам працы ў выпадку звальнення. У ліпені 2020 года Віктар быў затрыманы байцамі АМАПа на праспекце Незалежнасці ў Менску, калі спрабаваў падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыка. Пазней апынуўся ў адным аўтазаку з родным братам, таксама айцішнікам. Суд прызначыў абодвум адміністрацыйны арышт.

Паводле 42.tut.by