У Гомелі затрымалі і адправілі на выходныя ў ІЧУ маці-адзіночку дзіцяці-дашкольніка

Гамяльчанку Таццяну Бачурную, якая збірала подпісы за водгук дэпутата па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36 Вольгу Крэч, забралі ў ІЧУ. У жанчыны ёсць сын-дашкольнік, якога яна выхоўвае адна.

bachurnaya_2_.jpg

Таццяну абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Жанчыну забралі ў пятніцу прама з працы: спачатку завезлі ў РАУС, затым - у ІЧУ. Гэта значыць выходныя да суда яна, па ўсёй бачнасці, правядзе за кратамі.
У яе ёсць сын дашкольнага ўзросту. Зараз дзіця знаходзіцца з бабуляй.
Сябры Таццяны сёння прыйшлі пад РАУС, каб выказаць салідарнасць з затрыманай, таксама яны плануюць падаць заяву аб дзеяннях міліцыі ў пракуратуру.
Член Гомельскай каардынацыйнай Рады Святлана Кароль ўжо звярнулася да кіраўніка справамі аблвыканкама Алены Клічкоўскай і да памочніка дэпутата Вольгі Крэч з просьбай разабрацца ў парушэнні закона. Актывістка звярнула ўвагу на тое, што згодна з адміністрацыйным заканадаўствам маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, не падлягаюць адміністрацыйнага арышту - і гэта сапраўды так. Але ў дачыненні да Бачурной ужыты ня адміністрацыйны арышт, а адміністрацыйнае затрыманне, ўдакладнілі TUT.BY ва УУС і пацвердзілі: зараз жанчына сапраўды знаходзіцца ў ІЧУ і прабудзе там да суда. Бо суды па выхадных не працуюць - гэта значыць, да панядзелка.
tut.by