Першы Дзень народзінаў без Юрыя Зісера. TUT.BY споўнілася 20 гадоў

Сёння галоўнаму інфармацыйнаму парталу Беларусі споўнілася 20 гадоў. Вось, што напісала рэдакцыя згэтай нагоды.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


"Нам сёння споўнілася 20 гадоў. І мы, вядома, ўяўлялі сабе гэты дзень нараджэння іншым.
Упершыню мы адзначаем яго без заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера, дзіўнага чалавека, які зрабіў шмат важнага не толькі для нашай вялікай каманды, але і, па-за усялякіх сумневаў, для ўсёй краіны.
Юрый Анатольевіч, мы ведаем, што вы з намі. Мы памятаем пра свабоду, сумленнасць, пра права на памылку. Мы памятаем, што сапраўдны поспех — гэта тады, калі прыносіш карысць людзям. Мы адчуваем вашу падтрымку і спакойна ідзем наперад.
2020-ы — няпросты для нас год. Гэта і цяжкая страта, і палітычныя і сацыяльныя ўзрушэнні ў краіне, якія не маглі абыйсці бокам TUT.BY як самы чытаны беларускі інтэрнэт-рэсурс.
Нашых журналістаў затрымлівалі, давалі ім суткі, адно за адным нам выносілі папярэджанні, а цяпер для TUT.BY прыпынены статус СМІ.
Але ёсць і добрыя навіны.
У нас дадалося чытачоў: у снежні 2019-га ахоп TUT.BY складаў 62,72% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі, а ў жніўні 2020-га — 68,62%. У снежні старонкі TUT.BY адкрылі амаль 230 мільёнаў разоў, а ў жніўні 2020-га — амаль 420 мільёнаў. Канал TUT.BY на Youtube атрымаў залатую кнопку, а TUT.BY.палітыка — сярэбраны. Кадры з лагатыпам TUT.BY сёння можна ўбачыць у многіх сусветных СМІ.
Але самае галоўнае: мы сталі значна згуртаваней і мацней. І ўнутры рэдакцыі, і ўнутры вялікай каманды TUT.BY. і значна мацней стала наша сувязь з аўдыторыяй. І сёння мы можам дакладна сказаць, што наш TUT.BY, сябры, мы робім разам з вамі. І без удзелу чытачоў і гледачоў TUT.BY быў бы зусім іншым.
Нам вельмі прыемна чуць словы падтрымкі і падзякі. Яны зараджаюць і матывуюць. Нам важна ўсведамляць, што свае 20 гадоў мы адзначаем у велізарнай кампаніі нашых сяброў.