Ператрус у Паўла Жызнеўскага
У актывіста “Маладога Фронту” Паўла Жызнеўскага (пляменніка забітага на Майдане Міхася Жызнеўскага) адбыўся ператрус.

Павел Жызнеўскі
Як распавядае сустаршыня МФ Андрусь Цянюта, Павал, каторы жыве ў Гомелі, прыехаў учора да сваёй бабулі ў вёску Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна. У вёсцы яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.
“Мы мяркуем, — гаворыць Андрусь Цянюта, — што ператрус ў Паўла Жызнеўскага звязаны з акцыяй на “Дзень Волі”, што пройдзе ў Мінску. Справа ў тым, што Павал збіраўся ад бабулі ехаць на сустрэчу з нашымі актывістамі, а потым разам яны планавалі ехаць у Менск, на акцыю”.
Па стане на 23:40 24 сакавіка ператрус у Паўла Жызнеўскага скончаны. Маладафронтавец паехаў у Гомель. Міліцыянты прасілі Паўла падпісаць пратакол ператрусу, але ён адмовіўся.
Паводле mfront.net