Разбіраюць будынак даўняй гродзенскай фабрыкі алоўкаў
У Гродна з дома па вуліцы Будзёнага, 26 (колішняя фабрыка алоўкаў, адна з чатырох на ўсю Расійскую імперыю) сёння знялі дах.
Былая фабрыка алоўкаў
Дом разбіраюць у межах падрыхтоўкі да здаўна чаканага гарадзенцамі пашырэння вуліцы Будзёнага. З гэтай нагоды там таксама вырубаюць дрэвы.
Паводле кнігі “Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы”, дом быў пабудаваны ў 1875–1876 гадах, з канца 1870-х там працавала алоўкавая фабрыка з паравым прывадам.
Фота Яна Лялевіча