«Рымскія вакацыі» для ўсіх ахвочых
Мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка прапануе ўсім зацікаўленым аматарам антычнасці правесці «Рымскія вакацыі» — авіятур у Рым 1/2 — 8/9 лістапада 2014 года.
Кошт тура. 700 еўра ў выпадку пералёту з Мінска, 680 еўра ў выпадку пералёту з Вільнюса. Для дзяцей зніжка 50 еўра. У выпадку аплаты да 10 верасня 2014 г. — зніжка 20 еўра.
Праграма.
Усе экскурсіі ў Рыме — «Рым антычны», «Рым хрысціянскі», «Рым эпохі Адраджэння», «Рым эпохі барока — Берніні і іншыя», а таксама нашы эксклюзіўныя — «Беларускія мясціны і помнікі ў Рыме», «Рускія мясціны і помнікі у Рыме» — праводзяць арганізатары тура. Яшчэ 1 дзень з 7-дзённай праграмы — па выбары — шопінг ці паездка з купаннем на Тырэнскае мора з наведваннем манастыра. Паездку блаславіў кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі яго Эксцэленцыя Тадэвуш Кандрусевіч.
«Беларускі Рым» (аўтар канцэпцыі — кандыдат мастацтвазнаўства, рэдактар часопіса «Спадчына» Аляксей Юр'евіч Хадыка) — наведваюцца звязаныя з беларускім прысутнасцю ў Італіі помнікі: Сабор св.Петра, Ватыкан, сабор Іль Джэзу, сабор св.Станислава¸ царква Сергія і Вакха з абразом Жыровіцкай Маці Божай (першая ў Еўропе копія нашай святыні, зробленая ў сярэдзіне 17 стагоддзя), Пьяца дэла Спанья, палац Радзівілаў. І іншыя хрэстаматыйныя помнікі па ліміце часу.
«Рускі Рым» (мясціны, звязаныя з Гогалем, рускімі мастакамі і літаратарамі 19-20 стагоддзяў) — экскурсію рыхтуе найбуйнейшы маскоўскі мастацтвазнаўца, прафесар Ларыса Іванаўна Тананаева. У далейшым да маршруту будзе надрукаваны спецыяльны даведнік, і турыст зможа вывучаць Рым індывідуальна. У наступным годзе будзе запушчана «бюджэтная» версія маршруту з даездам на камфартабельным аўтобусе (і меркаванымі прыпынкамі па дарозе туды і назад у Кракаве).
Наш слоган: Рым падаруе вам не толькі сустрэчы з гісторыяй, Але і ROMAнтычныя прыгоды!
Гарантуецца візавая падтрымка (сертыфікаваны турагент), страхоўка, зручная 3-зоркавая гасцініца ў самым Рыме (сняданкі, нумары 1-4 мясцовыя, у залежнасці ад складу сям'і або індывідуальнага пажадання).
У далейшым будуць распрацаваны туры з «беларускім элементам» ў Фларэнцыю, Бары, а таксама ў Францыю, Нямеччыну, Чэхію, Швецыю, Вялікабрытанію (з 2015 г.), а ў больш аддаленай перспектыве — ЗША, магчыма, Кенію і Аўстралію (з 2016 г.)
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Хадыкі Аляксея Юр'евіча
+375 17 2337741,
+375 29 9687973
МТС - 66-89-77-4
e-mail: vzima@tut.by
skype: yury khadyka