САУ “Мста-С” 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа)
Каманда Informnapalm.org у межах OSINT-выведкі працягвае збіраць бясспрэчныя факты непасрэднага ўдзелу расейскай арміі ў неабвешчанай вайне супраць Украіны.

У выніку новага расследавання былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя артылерыйскія падраздзяленні 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, месца дыслакацыі — Шалі, Чачня) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) ЗС РФ, якое мінулае восені прымала ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе на Марыупальскім напрамку.
Дзякуючы інфармацыі і фотаматэрыялу, якія былі атрыманыя ў выніку вывучэння і аналізу профілю сацсетак патэнцыйнага фігуранту гаагскага трыбуналу, вайскоўца самаходнага артылерыйскага дывізіёну 17-й АМСБр сяржанта Канстанціна Нв-Пашыніна (“Укантакце”: ID 218715797, архіў: https://archive.is/D2w92), удалося выявіць “баявы шлях” артылерыстаў гэтага вайсковага злучэння — ад выезду напачатку лета 2014 году на “вышкалы” ў Валгаградскую і Астраханскую вобласці (дзе прызначаныя для перакідвання ва Украіну тактычныя групы расейскіх войскаў праходзяць зладжванне і баявую падрыхтоўку), да наступнай адпраўкі ў Растоўскую вобласць і іхнага перакідвання на Данбас.










Апроч звычайнай ідэнтыфікацыі з звыклым маскарадам ад расейскіх вайскоўцаў, якія падчас “растоўска-ўкраінскіх камандзіровак” ператвараюцца на баявікоў “Наваросіі” (нестатутны вонкавы выгляд і форма адзення, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі), а ўзбраенне і тэхніку маскіруюць пад “набытыя ў ваенторгу”, была вызначаная таксама геаграфія дзеяння артылерыйскага падраздзялення з Чачні на Данбасе з канкрэтнай прывязкай да аб’ектаў і мясцовасці. У прыватнасці, атрымалася вызначыць, што станам на пачатак восені 2014 году САУ “Мста-С” 17-й мотастралковай брыгады знаходзіліся ў раёне ветранога поля Наваазоўскае ВЭС (ветраная электрастанцыя). Глядзіце дэталёвы разгляд:

Нягледзячы на тое, што фотаздымкі ў фотаальбоме нашага фігуранту сяржанта 17-й АМСБр К. Нв-Пашыніна выкладзеныя ў розны час (https://vk.com/id218715797?z=albums218715797, архіў:https://archive.is/pzKNX), дзякуючы гэтаму матэрыялу і іншым крыніцам (шэраг відэаролікаў, якія распаўсюджаныя на youtube) атрымалася аднавіць храналогію “растоўска-ўкраінскай” камандзіроўкі і іншыя важныя дэталі:



– напачатку лета 2014 году, у чэрвені, артылерыйскае падраздзяленне 17-й брыгады, якое было перакінутае з Чачні, было зафіксаванае ў Валгаградскай і ў Астраханскай абласцях, дзе на палігонах Прудбой і Ашулук праходзіць перадкамандзіровачную падрыхтоўку;
– напрыканцы ліпеня 2014 году (30 ліпеня) у Растове-на-Доне зафіксаваныя САУ “Мста-С” гэтага падраздзялення, якія перавозіліся на цягачах (гл. скрыншот з відэароліку “Мста-С цыркулююць на цягачах. Растоў-на-Доне. 30.07.2014”);


– у гэты ж дзень (30.07.2014) тыя ж САУ “Мста-С” на цягачах былі заўважаныя на Таганрожскай шашы (гл. скрыншот з відэароліку “Растоў, “Ваенвед”. Бранетэхніка на Таганрожскай шашы”)
Заўвага: Для таго, каб пераканацца ў тым, што гэта тэхніка сапраўды САУ 17-й АМСБр, дастаткова параўнаць іхны камуфляж на прадстаўленых відэароліках з фотаздымкам з альбому нашага фігуранту, вайскоўца 17-й брыгады К. Нв-Пашыніна, — камуфляжы САУ ідэнтычныя. Таксама ў выніку аналізу відэаматэрыялу вызначанае, што адна САУ мае бартавыя нумары, якія зафарбаваныя дзвюма фарбамі: зялёнай і жоўтай. Характэрна, што на фотаздымку ў альбоме можна пабачыць САУ з бартавым нумарам “524”, дзе лічбы “52” знаходзяцца на зялёным фоне, а лічба “4” — на жоўтым.


– 4 верасня 2014 года зафіксаваная САУ з ідэнтычным камуфляжам у Наваазоўску, сюжэт “Al Jazeera” — “Ukraine rebels advance towards Mariupol”, у якім можна пабачыць, што тыповае мейсца знаходжання бартавога нумару зафарбаванае светлай фарбай. Тут могуць быць два варыянты: альбо гэта не 524 машына, альбо дзеля канспірацыі нумары былі зафарбаваныя яшчэ адным варствам фарбы.
Заўвага: у выніку аналізу гэтага відэасюжэту след вылучыць некалькі дэталяў — гэта белыя сцяжкі, якія прывязаныя да антэнаў самаходных установак (хронаметраж 0.12-0.20 хв.), якія таксама можна заўважыць на фотаздымках К. Нв-Пашыніна, і белыя ідэнтыфікацыйныя колы, якія нанесеныя на кабіны аўтатранспарту забеспячэння артылерыйскага падраздзялення (гл. відэа бензавоз “Урал”, хронаметраж 0.10 хв.)


– ну і нарэшце, 24 верасня 2014 году наш “герой Гаагі” К. Нв-Пашынін выкладвае на сваёй старонцы фотаздымкі САУ “Мста-С” на тле ветранога поля Навазоўскае ВЭС. Здымкі, як мяркуецца, былі зробленыя напрыканцы жніўня — пачатку верасьня. Дзякуючы гэтым аб’ектам атрымалася вызначыць дакладнае мейсца здымкі з геалакацыяй мясцовасці ў раёне ВЭС на тле ветранога поля.




Сярод кантактаў К. Нв-Пашыніна (архіў: https://archive.is/gC0zH) можна знайсці і іншых артылерыстаў 17-й АМСБр, якія пабывалі ў “растоўска-ўкраінскай камандзіроўцы”. Напрыклад, нейкі Павал Краўчанка (“Укантакце”: ID 252322040, архіў: https://archive.is/1BHZk). Нягледзячы на яго сціплы фотаальбом, усё ж, удалося выявіць шэраг фотаздымкаў з той жа серыі, што мае і першы фігурант: “мангал” на гільзах і медальчык “За Доблесць”, якім шчодра адорвае МА РФ “ветэранаў Данбаса”.


Нагадваем, што падраздзяленні 17-й АМСБр ПВА з Чачні ў кантэксце “ўкраінскіх камандзіровак” мы неаднаразова фіксавалі раней. Глядзіце тэматычныя спасылкі:
– “Танкіст” – расійскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
– “Бясслаўныя вырадкі”: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі
– Фотасведчанне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 года
– Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны “Ордэнам Мужнасці” за вайну на Данбасе
Аўтар матэрыялу Міхаіл Нет адмыслова для InformNapalm.org.