Чыноўнікаў Ленінградскай вобласці Расіі хочуць абавязаць мець палкі для сэлфі
Дэпутат Заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці РФ ад "Адзінай Расіі" Уладзімір Пятроў выступіў з прапановай абавязаць усіх чыноўнікаў і дэпутатаў мець палкі для сэлфі. Пра гэта паведамляе 47news.ru.
Гэту ініцыятыву дэпутат прапануе ў якасці паправак да парадку разгляду зваротаў грамадзян. Паводле яго слоў, асабісты прыём у чыноўніка з'яўляецца эмацыйным момантам для людзей, калі пытанне вырашаецца станоўча.
Пры гэтым, паводле слоў Пятрова, чыноўнікі ў гэтых сітуацыях часта застаюцца незаўважанымі, таму дэпутат лічыць, што неабходна заканадаўча ўсталяваць магчымасць грамадзян сфатаграфавацца са службовай асобай. Для рэалізацыі гэтай ініцыятывы Пятроў і прапануе абавязаць органы ўлады мець у кабінетах палкі для сэлфі.
Варта адзначыць іншую ініцыятыву ўрада РФ. Напярэдадні прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў абмежаваць пагалоўе жывёлы і птушкі ў асабістых гаспадарках расіян.
Спроба абмежаваць пагалоўе жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках ужо рабілася ў 2009 годзе. Тады з ініцыятывай выступалі стаўрапольскія дэпутаты. Аўтары ідэі ўказвалі, што некаторыя асабістыя гаспадаркі расіян перанасычаныя пагалоўем жывёлы, што прыносіць нязручнасці суседзям, у тым ліку антысанітарыяй.
Нагадаем, раней адыёзны расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі вырашыў, што не варта псаваць імідж Расіі запазычанымі словамі і прапанаваў рускамоўнае слова для "сэлфі" — "себяшка".
Паводле telegraf.by