Сілавікі разграмілі дом сям'і Цапкала

Бязлітасныя і бессэнсоўныя пагромы ў дамах беларусаў, якія з'ехалі за мяжу, працягваюцца. Сёння ахвярамі працы супрацоўнікаў СК сталі Валеры і Вераніка Цапкала.
Вераніка Цапкала пракаментавала напад на свой дом і апублікавала здымкі таго, як выглядае маёмасць яе сям'і пасля візіту сілавікоў.

— Сёння ў Мінску ў нашым доме супрацоўнікамі Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь было ўчынена крымінальнае злачынства — рабаванне дома з праявай вандалізму, — піша Вераніка Цапкала. — Удзельнікамі арганізаванай злачыннай групоўкі былі выламаны і разбіты камеры відэаназірання, знішчаная мэбля, разбіты тэлевізар, посуд, вокны, пашкоджаны трубы ў выніку чаго цокаль затоплены, ложкі зламаныя, у тым ліку дзіцячыя, скрадзеныя асабістыя рэчы, карнізы разам з фіранкамі разадраныя, вырваная і разбітая сантэхніка і плітка.

Таксама яна нагадала, што арт. 218 п.3 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае тэрмін ад 7 да 12 гадоў у дачыненні да наўмыснага пашкоджання або знішчэння чужой маёмасці, учыненай групай асобаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: