Супольнасць чыгуначнікаў распавяла, як у Беларусь завозіцца расійская ядзерная зброя
Чарговы этап увозу кампанентаў тактычнай ядзернай зброі і спадарожнага абсталявання па чыгунцы праходзіць у Беларусі з пачатку верасня, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
![_123611968_iskander_s.jpg _123611968_iskander_s.jpg](/img/v1/images/_123611968_iskander_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для захавання максімальнай утоенасці пастаўкі ажыццяўляюцца невялікімі групамі па 5-6 вагонаў з вылучэннем асобнага лакаматыва. Прысвоеныя цягніку на пачатковай станцыі нумар і індэкс мяняюцца пры праходжанні стыкавых пунктаў і перад перасячэннем расійска-беларускай мяжы.
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі зафіксавала адпраўку трох такіх цягнікоў 26 жніўня, 4 і 5 верасня. Яшчэ два эшалоны з прыкметамі ўтойвання сапраўдных станцый адпраўлення і прызначэння былі заўважаныя пасля 5 верасня.
«Агулам адзначана як мінімум 5 цягнікоў, якія падпадаюць пад катэгорыю воінскіх эшалонаў у адпаведнасці з родам грузу, які перавозіцца. Канчатковымі пунктамі прызначэння гэтых цягнікоў на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца станцыі: Баранавічы-Палескія і Лунінец (Баранавіцкае аддзяленне БЧ)», — паведамляе @belzhd_live.
Паводле інфармацыі супольнасці чыгуначнікаў, яшчэ тры адпраўкі кампанентаў ТЯЗ на станцыю Прудок (Віцебскае аддзяленне БЧ) чакаюцца ў кастрычніку-лістападзе.
Глядзіце таксама
![Беларуская ўлада ўсё больш паводзіць сябе як акупацыйная адміністрацыя — сацыёлаг Супраць размяшчэння ў краіне ядзернай зброі нават ябацькі — вынікі апытання](/img/v1/images/nuclear_winter.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 25 сакавіка Уладзімір Пуцін сказаў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.
25 траўня міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі дакументы аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. У наступным месяцы Пуцін заявіў, што частка ядзернай зброі РФ ужо знаходзіцца ў Беларусі.
9 чэрвеня Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам заявіў, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7−8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яго.
А ў канцы чэрвеня Лукашэнка заявіў, што даручыў распрацаваць «алгарытм прымянення» ядзернай зброі, якую дыслакуе Расія.
Глядзіце таксама
![Магда: Лукашэнка разбурае суверэнітэт Беларусі літаральна ў прамым эфіры Магда: Сцэнар наведвання Лукашэнкі заходнімі спецназаўцамі робіцца ўсё меней фантастычным](/img/v1/images/hroniki_cihaha_supacivu__12__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)