«Што мы павінны нашым вязням і вязынкам, з глыбіні нашае нявольнае віны? Гэтую кнігу, прынамсі»

25 красавіка ў Віленскім Беларускім Доме мае адбыцца прэзентацыя зборніка твораў беларускіх палітвязняў 2020-2023. У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, большасць з якіх і цяпер знаходзіцца за кратамі. Прадмову да кнігі напісала выбітная беларуская пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс).

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Ева Вежнавец (Святлана Курс):

«Калі скласці беларускія лёсы, беларускія сны за апошнія 30 год, атрымаецца збор страшных казак. Нашая рэальнасць пагаршалася з году ў год і дайшла да таго, што за размову па-беларуску можна атрымаць у твар, пад дых, быць зняволеным ці забітым. Нібыта нашую гісторыю піша бязлітасны геній, які церпіць на маніякальна-дэпрэсіўны сіндром, і мы вымушаныя жыць у ягоным сцэнарыі, хаця мы, па-сутнасці, хацелі б толькі аднаго – нармальнасці і свабоды.

Святлана Курс. Фота: Facebook

Святлана Курс. Фота: Facebook

Творчасць беларускіх палітвязняў – гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху. Дзмітрый Юртаеў піша:

Мы встретимся там, где нет темноты,

Где пахнут, как мёд, полевые цветы,

Где солнце встаёт в лесных берегах

И лодка плывёт по воде в облаках

Мы встретимся там, где нету обид,

От глаз ледяных на душе не знобит,

Где взгляды не лгут, а манят светлом

И даже в мороз согревают теплом.

<…>

Где к дому в траве тропинка бежит,

Как тонкая нить под названием жизнь.

Такія простыя і недасяжныя жаданні ў XXI стагоддзі, якое мелася стаць векам міру, часам вывучаных гістарычных урокаў. А тут ствараецца ўражанне, што чытаеш Юліуса Фучыка, ягоны «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Дрыжыць-дрыжыць высокі градус спакутаванай чалавечай душы, і згадваюцца іншыя словы: «Людзі людзям згатавалі такі лёс».

Глядзіце таксама

У такі час чалавек падымае вочы ўгару і глядзіць у неба з нямым дакорам: «Дзе Ты, як Ты такое дапусціў?» А ўласная памяць падказвае: а што, па сутнасці, новага Ён дапусціў? У ХХ стагоддзі і не тое было, чым жа я лепшы ў сваёй экзістэнцыйнай самоце і няволі?

У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад,

сцішана ў золата ўзняўшы мільёны вачэй.

Вочы чакаюць на знак, на Збавіцеля подых.

Вочы спрабуюць забыцца, што будзе далей.

Бачна наскрозь, нам нібы адкачалі паветра

ды запалілі святло: усё бачна, глядзі!

Хто той Збавіцель?

Ён – ты, які проста паверыў,

што у празрыстасці горада

ты не адзін.

                                           Андрэй Аляксандраў

 Кацярына Андрэева-Бахвалава нібыта адказвае Андрэю Аляксандраву:

 Ужо не страшна,

       Ужо не смешна,

Ужо ніякай

       Няма бяды

У тым, што сціхлі

       Навокал песні,

А замест песняў –

       Хрусцяць хрыбты.

У любым краі,

       Дзе на прадвесні

У вакно астрога

      Мне ззяеш Ты.

 Аўтарка – не толькі бліскучая прафесіяналка ў журналістыцы, яна яшчэ і маладая прыгожая жанчына ў сваёй найлепшай квітнеючай пары. Яе маладосць, каханне, свабоду,

кар’еру, юныя гады зажаваў Звер, але і ў ягонай пашчы яе пастава застаецца бясстрашнай. Маленькі беленькі чалавек у сківіцах пажару – які біблейскі вобраз, у якія вялікія

і цяжкія часы нам прыпала жыць! Адседзела два гады і верагодна спадзявалася выйсці на волю, але бяссудным правам атрымала 8 год і тры месяцы ва ўмовах узмоцненага

рэжыму (чытай – няспынных катаванняў).

Задума, верагодна, заключаецца ў тым, каб мы на ўмоўнай свабодзе не пераставалі жыць у страху і траўме, не ведаючы, што з нашымі блізкімі, таварышамі, калегамі.

Многіх мы ўбачылі ўжо ў труне, як Вітольда Ашурка альбо Алеся Пушкіна. Такі страх агортвае нас месяцамі – мы не ведаем, якія катаванні церпяць нашыя найлепшыя людзі, такія, як Максім Знак:

 Яны думалі – нас пахавалі...

А мы – бульба! Як нас пахаваць?

Мы зялёным зямлю прабівалі,

Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,

Але кожны прарваўся наверх.

Стала болей нас! Неспадзяванка!

Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Неаднойчы сутыкалася з такім феноменам – людзі з няволі падбадзёрвалі нас, тых, хто жыве ў нашмат лепшых умовах і валодае параўнальнай свабодай. 

Чым яны трымаюцца, у чорных лёхах без надзеі, калі Бог не дапамог, калі мы не вырвалі іх з турмы, а паз’язджалі ў эміграцыю або стаіліся ў падполлі, у марным, здавалася б, чаканні? Адказ я знайшла ў вершы Аляксандра Фядуты.

 

                                                             Быў. Ёсць. Буду.

                                                                                         У.С. Караткевіч

Он жил. И в нём идея жила.

И, быть может, не только в нём.

Одного он в этом мире желал –

Победы добра над злом.

И в душе его не прошёл излом,

Он смеялся, не ведая грусть.

В его мире зло оставалось злом,

А добром была Беларусь.

Он мечтал о будущем светлом дне,

Что рождался в труде и огне.

И как колос он прорастал во мне,

И, конечно, не только во мне.

Што мы павінны нашым вязням і вязынкам, з глыбіні нашае нявольнае віны? Гэтую кнігу, прынамсі. Нашу памяць пра іх, нашую барацьбу, каб іх пакуты не заставаліся марнымі.

Няшчасная беларуская гістарычная спіраль зайшла на новы віток. Але мацнее ў змроку ірацыянальная надзея, што гэты віток апошні – і мы ўрэшце выстралім у горнія вышыні беларускае свабоды і справядлівасці. Нездарма недзе ў лімба, цяжкім ама-нябыце філосаф Мацкевіч думае Беларусь:

«Моя личная «современность» начинается в 1994 году, с возвращения в Беларусь. Тогда передо мной уже стояли эти вопросы, и я дал на них свой персональный философско-методологический ответ, определив объект и предмет собственного философствования. Его сегодня уже все знают: «Думать Беларусь». Я выделил и выбрал объект, который никогда и нигде не был предметом философствования. Это стало моей современностью (в смысле «здесь и сейчас»)».

Жыве Беларусь!»

Падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць у падарунак.