ТБМ прапануе выдаць усе творы Святланы Алексіевіч на беларускай мове

З адпаведнай прапановай Таварыства беларускай мовы звярнулася да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.



zahruzieno4.jpg

Ад імя арганізацыі чыноўніцы быў дасланы наступны ліст: "Шаноўная Лілія Станіславаўна!
Як Вам, безумоўна, вядома, нядаўна беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Беларускія СМІ сцвярджаюць, быццам  дзяржаўныя выдавецтвы за апошнія 20 гадоў не выдалі ніводнай кнігі Святланы Алексіевіч. Мы думаем, што Міністэрства інфармацыі неяк будзе рэагаваць на гэтую сітуацыю, і прапануем наступнае: — выдаць усе кнігі Святланы Алексіевіч за дзяржаўны кошт на дзяржаўнай беларускай мове годнымі накладамі, каб у кожнай бібліятэцы Беларусі і ў кожнай кнігарні былі кнігі Нобелеўскага лаўрэата па-беларуску;
Такія дзеянні будуць цалкам адпавядаць наступнаму выказванню Кіраўніка нашай краіны: “Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам”. 
Таксама чальцы ТБМ скіравалі зварот да міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, у якім выказалі заклапочанасць з нагоды таго, што творчасць Святланы Алексіевіч будзе вывучацца, верагодна, у межах урокаў рускай, а не беларускай літаратуры.
Паводле інфармацыі ТБМ