Turkish Airlines не будзе лётаць у Беларусь да 31 траўня
Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines не будзе лётаць у Беларусь па 31 траўня.
![_samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__5_.jpg _samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__5_.jpg](/img/v1/images/_samalety___turyzm____belavia__fota_lzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__5_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такая інфармацыя размешчана на сайце перавозчыка Turkish Airlines, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
«Нашы рэйсы з/у Мінск (Беларусь) скасаваныя да 31 траўня 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Днямі прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” паведаміла, што ў іх стартавала чартарная праграма — з Беларусі ў Турцыю. Найбліжэйшыя рэйсы былі запланаваныя на 21, 26, 28 і 29 красавіка. А з сярэдзіны траўня чартары з Беларусі ў Анталію мусілі стаць штодзённымі. Перавозчыкам выступае авіякампанія "Белавія". Планаваліся чартары ў другія турэцкія гарады.