У Баранавічах на дрэвах развесілі партрэты палітвязняў

Больш за 100 партрэтаў беларускіх палітзняволеных з'явілася на дрэвах раніцай 25 студзеня ў Паўднёвым мікрараёне Баранавічаў.

portrety.jpg

Фатаграфіі з выявамі палітвязняў прымацавалі да дрэваў бел-чырвона-белымі стужкамі. Чытачы Intex-press паведамляюць, што партрэтаў больш за 100 штук.


Па стане на 25 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 190 чалавек.
З Баранавічаў паходзіць і Ігар Лосік — блогер, адзін з адміністратараў Тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», на які падпісана больш за 366 тысяч карыстальнікаў, пазаштатны кансультант выдання «Радыё Свабода». 25 чэрвеня ён быў затрыманы пасля ператрусу ў сваёй кватэры ў Баранавічах. Лосіку прад'явілі абвінавачванне па частцы 1 артыкула 342 КК РБ ( «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады»).
25 снежня мінаў максімальны тэрмін яго ўтрымання пад вартай. Але стала вядома пра чарговае яго абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 КК РБ ( «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 15 снежня ў знак пратэсту супраць абвінавачання Лосік абвясціў галадоўку. Яна працягваецца ўжо больш за месяц. Ігар прызнаны палітвязнем.