Віктар Бабарыка: 2020 год не прайшоў дарма
Віктар Бабарыка напісаў кранальны зварот з турмы. Тэкст размешчаны ў яго афіцыйным тэлеграм-канале.

«Праходзячы праз такія сітуацыі, мы больш даведаемся не толькі сябе, але і выяўляем побач людзей, якія становяцца вельмі хутка самымі надзейнымі сябрамі.
За свае 57 гадоў у мяне было толькі два чалавекі, якіх я мог бы назваць сябрамі. А за апошнія 8 месяцаў побач са мной або, лепш сказаць, разам са мной з'явілася столькі неверагодна смелых і разумных людзей, якіх я б хацеў лічыць блізкімі і надзейнымі сябрамі.
Так што можна смела сказаць 2020 год не прайшоў дарма. Для мяне было б вялікім гонарам, калі б і з іх хтосьці думаў пра мяне гэтак жа», — піша Віктар Бабарыка.