Cтудэнта БДУІР Яна Салановіча выпусцілі з Акрэсціна без тлумачэння прычын
Знакаміты палітвязень правёў за кратамі 85 сутак.

Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які з лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын, паведамляе «Вясна».
Цягам лістапада і снежня Яна судзілі ажно 8 разоў за ўдзел у
акцыях пратэсту, агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту і выйсці на волю 23
лютага.
Таксама ўчора стала вядома, што яго адлічылі з апошняга
курса БДУІР. Ян Салановіч быў прызнаны палітычным зняволеным.