У Брэсце каронавірус выявілі ў дзіцяці
Дзіця паступіла ў Брэсцкую дзіцячую абласную больніцу з падазрэннем на каронавірус, якое пазней пацвердзілася, паведамляе Белсат.
Да атрымання выніку тэсту дзіця знаходзілася ў боксе прыёмнага аддзялення.
10 красавіка медыкі атрымалі станоўчы вынік тэсту і пацыента шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне.
Эпідэміёлагі ўстанавілі кантакты 1 узроўню, якімі сталі ў тым ліку працаўнікі шпіталю – пакуль дзіця было ў боксе. Яны абследаваныя і пакуль вынік ва ўсіх адмоўны.
Раней Мінздароўя паведамляла пра 80 выпадкаў інфікавання дзяцей у Беларусі.
Тым часам, паводле шэрагу еўрапейскіх СМІ, медыкі ў Італіі і Іспаніі прыйшлі да высновы, што адзін з новых сімптомаў каронавірусу, які часцей праяўляецца ў дзяцей – паражэнне скуры на стопах, падобнае да сыпу ад вятранкі.