У Мінску бясплатна пракансультуюць людзей з павышанай трывожнасцю

У Мінску арганізавана гарачая лінія псіхалагічнай падтрымкі "ТревоGO!" для людзей з падвышанай трывожнасцю ў час каронавіруса.

trevogo_.jpg

У перыяд пандэміі Covid-19, у людзей ва ўсім свеце ўзрастае ўзровень трывожнасці, у сувязі з нявызначаным заўтрашнім днём, бояззю заражэння.
Для таго, каб аказаць падтрымку тым людзям, у якіх узровень трывожнасці зашкальвае ў гэты перыяд, а таксама на перыяд, калі сітуацыя з развіццём інфекцыі стабілізуецца, супрацоўнікі службы рэабілітацыі Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» і актывісты (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы» арганізавалі Гарачую лінію псіхалагічнай падтрымкі «ТревоGO!» — у месенджары Viber , дзе кожны жадаючы БЯСПЛАТНА можа атрымаць рэкамендацыі па зніжэнні ўзроўню сваёй трывожнасці. Інфармацыя пра спецыялістаў гарачай лініі «ТревоGO!» знаходзіцца ў чаце службы па спасылцы ў вольным доступе.
Таксама арганізатары запрашаюць дзеючых і будучых (студэнтаў апошніх курсаў) псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў далучыцца да лініі падтрымкі «ТревоGO!»
Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» — недзяржаўная служба рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі, якая працуе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням.

Падтрымаць Клубны дом «Адкрытая душа» можна тут
Паводле прэс-рэліза