У цэнтры Мінска выстаўляюць агароджы, сцягваецца спецтэхніка
Жыхары горада дзеляцца фота і відэа ў тэлеграм-каналах.
Першы дзень лістапада прыпаў на нядзелю, і ў сталіцы ўлады традыцыйна рыхтуюцца перашкаджаць пратэстнаму маршу, які запланаваны ў гэты дзень. Агароджваюць Кастрычніцкую плошчу. Ва Уруччы заўважана калона вайсковай тэхнікі.
Уздоўж маршрута, якім пойдзе марш, таксама шмат спецтэхнікі, асабліва на вуліцы Каліноўскага. Мінчукі паведамляюць пра аўтазакі і вадамёт.
Ачэплена таксама стэла. Уваходы ў Парк Чалюскінцаў зачынены.