У Мінску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам
У Мінску фіксуюцца праблемы з доступам у інтэрнэт праз мабільную сувязь.

LTE-сувязь ва ўсіх трох аператараў як мінімум часткова адсутнічае, праз 3G загрузка дадзеных таксама можа не адбывацца.
Доступ у Сетку пачаў знікаць каля 11.55.

Перабоі з мабільным інтэрнэтам узнікаюць у Мінску ў нядзелю ў сувязі з мірнымі пратэстамі: улады загадваюць аператарам абмяжоўваць інтэрнэт. Звычайна сувязь пачынае знікаць у 14-15 гадзін, але ўжо другую нядзелю запар перабоі ўзнікаюць значна раней, яшчэ да 12-й гадзіны.